Разбірала фотаздымкі за мінулы год. Дайшла да травеньскіх. Зразумела: усё, зімы я больш не хачу. Адзін месяц - самае тое. А тут яшчэ каталог насення прыслалі. Ручкі засвярбелі адразу )))
Садзім бульбу. Муж, каб весялей было, распавядае, што ў адным фантастычным рамане людзі усё рабілі сілай думкі. "Уяўляеш," - кажа - "вось каб зараз паглядзеў на кошык, а бульба ўся з яго сама вылецела і у баразну паклалася". Памарылі мы, памарылі... і пайшлі далей бульбу садзіць )))